ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Каля восьмай раніцы 61-гадовы кіроўца грузавіка Mercedes, на 149 км Брэст — Мінск — мяжа РФ пры развароце не саступіў дарогу і сутыкнуўся з сустрэчным Audi пад кіраваннем 60-гадовага жыхара Бярозы.

16.11.2024 / 10:40

Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў, 32-гадовая жанчына-пасажыр і трое дзяцей (1, 9 і 11 гадоў) з рознымі траўмамі дастаўленыя ў медустанову, піша прэс-служба МУС.

Nashaniva.com