Пачынаецца суд над журналісткай Вольгай Радзівонавай

Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 10:30 у Мінскім гарадскім судзе. Вольгу вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Ёй пагражае да 6 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі. Весці працэс будзе суддзя Вера Галаўкова, піша БАЖ.

16.11.2024 / 09:38

Вольгу Радзівонаву абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.

Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

30 кастрычніка праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.

Nashaniva.com