Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне
На Харкаўскім кірунку праціўнік спрабаваў штурмаваць пазіцыі каля Ваўчанска і Высокай Яругі.
16.11.2024 / 08:19
Калаж УНІАН
Расіяне акупавалі сяло Максімаўка Валнавахскага раёна Данецкай вобласці, а таксама прасунуліся каля Бераставога, Кляшчыеўкі, Андрэеўкі, Новааляксееўкі, Новасялідаўкі, Елізаветаўкі, Раўнаполя, у Сотніцкім Казачку і Новай Ільінцы. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на маніторынгавы праект Deep State.
Паводле даных Генштаба УСУ, усяго з пачатку мінулых сутак адбылося 157 баявых сутыкненняў. Найбольшая колькасць баёў адбылося на Пакроўскім і Курахаўскім напрамках.