Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе

Зорка серыяла «Адчайныя хатнія гаспадыні» Ева Лангорыя з'ехала з ЗША падчас пандэміі Covid-19. А пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах не плануе вяртацца ў краіну.

15.11.2024 / 23:35

Ева Лангорыя. Фота: інстаграм актрысы

Пра гэта актрыса расказала ў інтэрв'ю часопісу Marie Claire.

Цяпер яе сям'я жыве на дзве краіны — Мексіка і Іспанія. Лангорыя мае мексіканскія карані, яна замужам за прадзюсарам Хасэ Бастонам (ён родам з Мексікі). У іх ёсць шасцігадовы сын Санцьяга.

Лангорыя адзначыла: «Я прывілеяваная. Я магу збегчы, з'ехаць куды-небудзь. Большасці амерыканцаў не так пашанцавала. Яны затрымаюцца ў гэтай антыўтапічнай краіне».

Яна кажа, што падаўлена перамогай Трампа і яе шакуе, што «асуджаны злачынец, які праяўляе столькі нянавісці, змог заняць вышэйшую пасаду».

Актрыса праяўляе вялікую цікавасць да міграцыйнай палітыцы. З 2012 года яна актыўна супрацоўнічае з кандыдатамі-дэмакратамі на нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Актрыса ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі Камалы Харыс, выступала на нацыянальным з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў жніўні.

Зорка дзеліцца, што часта бывае ў Паўднёвай Амерыцы і Еўропе па працы, а вось у Лос-Анджэлес цяпер прыязджае рэдка.

Nashaniva.com