Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй

«Супраць нашай пазіцыі я нічога не чуў», — сказаў Зяленскі пра дыялог з Трампам.

15.11.2024 / 22:41

Уладзімір Зяленскі. Фота: Francisco Seco / AP

Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю «Суспільне» расказаў, што з Дональдам Трампам у іх склалася канструктыўнае ўзаемадзеянне.

«Базіс, на якім мы стаім, ён [Трамп] пачуў. Супраць нашай пазіцыі я нічога не чуў», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

На ўдакладняючае пытанне, ці ставіў Трамп перад Украінай патрабаванне аб удзеле ў перамовах з Расіяй, Зяленскі адказаў: «Мы — незалежная краіна. І мы падчас гэтай вайны — і наш народ, і я асабіста ў перамовах з ЗША, і з Трампам, і з Байдэнам, і з еўрапейскімі лідарамі — даказалі, што з намі рыторыка «сядай і слухай» не працуе».

У той жа час, са слоў Зяленскага, пры адміністрацыі Трампа «вайна завершыцца хутчэй».

«Для нас вельмі важны справядлівы мір, каб не было адчування, што мы страцілі найлепшых дзеля несправядлівасці, якую вам навязалі. Вайна скончыцца, але дакладнай даты няма. Безумоўна, з палітыкай гэтай каманды, якая цяпер узначаліць Белы дом, вайна скончыцца хутчэй. Гэта іх падыход, іх абяцанне свайму грамадству, і для іх гэта таксама вельмі важна», — адзначыў Зяленскі.

Nashaniva.com