Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля

Крэмль пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Олаф Шольц сёння сазваніліся.

15.11.2024 / 18:21

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-служба Крамля паведамляе, што падчас размовы «праведзены падрабязны і адкрыты абмен думкамі аб сітуацыі ва Украіне».

Пуцін заявіў, што адкрыты да перамоў, але на сваіх умовах.

«Прапановы Расіі добра вядомыя і выкладзеныя, у прыватнасці, у чэрвеньскім выступе ў расійскім МЗС.

Магчымыя дамоўленасці павінны ўлічваць інтарэсы Расійскай Федэрацыі ў сферы бяспекі, зыходзіць з новых тэрытарыяльных рэалій, а галоўнае ліквідаваць першапрычыны канфлікту»,

— пішуць у Крамлі.

Цяперашні крызіс Пуцін назваў «прамым вынікам шматгадовай агрэсіўнай палітыкі НАТА, накіраванай на стварэнне на ўкраінскай тэрыторыі антырасійскага плацдарма пры ігнараванні інтарэсаў Расіі ў сферы бяспекі і зневажанні правоў рускамоўных жыхароў».

Кабмін ФРГ раней паведамляў, што канцлер Германіі ў размове асудзіў агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны і заклікаў Пуціна спыніць яе і вывесці войскі.

Nashaniva.com