Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год
Урад вызначыў, як беларусы будуць адпачываць і працаваць у 2025 годзе.
15.11.2024 / 17:09
У графіку прадугледжаны наступны перанос працоўных дзён у 2025 годзе:
- з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
- з панядзелка 28 красавіка на суботу 26 красавіка;
- з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня;
- з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.
Графік выходных у 2025-м. Крыніца: урад Беларусі
Атрымліваецца, першыя вялікія выходныя ў наступным годзе нас чакаюць на праваслаўнае Раство (з 4 па 7 студзеня). Пасля па тры дні адпачынку запар будуць у красавіку (з 27 па 29) і маі (з 9 па 11). У ліпені будуць чатыры выходныя з 3 па 6 чысло.
На Кадяды-2025 таксама зробяць вялікія выходныя — з 25 па 28 снежня. На Новы год у 2026-м выходнымі выпадуць з 1 па 4 студзеня.