Мужчына ўзяўся правесці каханую да аўтобуса і скраў яе тэлефон

Рамантычны вечар скончыўся заявай у міліцыю.

15.11.2024 / 15:13

Мінчанка паведаміла ў міліцыю, што ў яе знік смартфон за 2 тысячы рублёў. Аказалася, тэлефон скраў яе каханы.

Пара правяла вечар разам. Калі прыйшоў час разыходзіцца, 44-гадовы мужчына ўзяўся правесці дзяўчыну да прыпынку.

Калі прыехаў аўтобус, мінчук паправіў расшпілены заплечнік сваёй спадарожніцы і непрыкметна выцягнуў з яго яе смартфон.

Увечары ён вывучыў змесціва тэлефона, а затым здаў яго ў ламбард. Сім-карту мужчына чамусьці пакінуў сабе.

Nashaniva.com