Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заклікаў перагледзець санкцыі супраць Расіі
Кіраўнік урада Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што трэба скасаваць некаторыя ўведзеныя супраць Расеі санкцыі, каб знізіць цэны на электраэнергію і газ у Еўропе, а таксама забяспечыць канкурэнтаздольнасць еўрапейскіх кампаній. Такую заяву ён зрабіў у эфіры Венгерскага радыё, піша Bild.
15.11.2024 / 14:38
Фота Thanassis Stavrakis, AP
«Гэта азначае, што санкцыі павінны быць перагледжаныя, бо кошты энерганосьбітаў не ўпадуць пры цяперашняй палітыцы санкцый», — сказаў Орбан.
Паводле яго слоў, амерыканскія кампаніі плацяць за газ і электрычнасць толькі чвэрць таго, што плацяць іх еўрапейскія канкурэнты.
Орбан назваў гэта «недахопам, які немагчыма кампенсаваць ніякім іншым спосабам»»