Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»
У кіраўніцтве беларускага тэлеканала адбыліся змены. Дырэктарам стала Аліна Коўшык, якая сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Пра гэта Reform.news паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
15.11.2024 / 14:15
Фота са старонкі Аліны Коўшык у фэйсбуку
Пра змену ў кіраўніцтве праекта будзе афіцыйна абвешчана сёння а 16:00 па беларускім часе.
Ускосна гэтую інфармацыю пацвярджае выканаўца абавязкаў кіраўніка «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі. У сваім блогу ў фэйсбуку ён напісаў, што ў яго працы адбыліся значныя перамены.
«Гадзіна таму стала і днём значных перамен на працы, якой прысвяціў вялікую частку свайго дарослага жыцця», — паведаміў ён.
Аліна Коўшык з 2007 па 2022 год была тэлевядучай «Белсата».
Цяпер яна пакідае Аб'яднаны пераходны кабінет.