У Маскве затрымалі маці вядомага кінакрытыка Антона Доліна
Паэтку і барда Вераніку Доліну затрымалі ў аэрапорце «Жукоўскі» з нібыта незадэклараванымі лекамі.
15.11.2024 / 13:51
Вераніка Доліна. Скрыншот відэа
Вераніку Доліну затрымалі ў аэрапорце 12 лістапада, калі яна прыехала з Тэль-Авіва.
У паэтэсы знайшлі нібыта недэклараваныя моцнадзейныя лекі — прэпараты «Івалгін», «Трамадол», «Суматрыптан», а таксама прэпараты з утрыманнем кадэіну і броцізаламу. Блізкія да расійскіх сілавікоў каналы паведамлялі, што разглядаецца пытанне аб крымінальнай справе.
Мытнікі заявілі, што перавозка такіх лекаў патрабуе дэкарацыі. Даліна сцвярджае, што яна возіць гэтыя прэпараты з сабой на працягу многіх гадоў і мае рэцэпт, піша «Новая газета».
Пазней Доліну адпусцілі дадому пад абавязацельства аб яўцы. Разам з адвакатам яна будзе разбірацца ў сітуацыі.
Вераніка Доліна — выканаўца аўтарскай песні і паэтэса. Яе сын Антон Долін— вядомы расійскі кінакрытык. Ён быў вымушаны з'ехаць з Расіі з-за антываеннай пазіцыі. У 2022 годзе расійскія ўлады прызналі яго замежным агентам.