У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай
Здарэнне адбылося ў 09:10 на Якуба Коласа.
15.11.2024 / 10:57
63-гадовы кіроўца МАЗа ўрэзаўся ў трамвай, які рухаўся ў тым жа кірунку, паведамляе ДАІ горада.
Трамвай атрымаў прыкметныя пашкоджанні. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.