Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі

Гэта звязана з учорашняй аблавай на сваякоў палітвязняў.

15.11.2024 / 08:46

Ілюстрацыйнае фота

«Уся служба эвакуацыі «Байсол» працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удару», — напісаў учора Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў.

Пад затрыманні трапілі, у тым ліку, сваякі палітвязняў. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі.

Затрыманні прайшлі ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.

Nashaniva.com