У Мінску раніцай спынялася метро на трэцяй лініі
У Мінску раніцай каля 07:25 быў спынены рух на трэцяй лініі метрапалітэна. Спыненне было звязана з няспраўнасцю цягніка
15.11.2024 / 07:48
«Цяпер робяцца экстранныя захады для аднаўлення руху. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці», — казалася ў паведамленні метрапалітэна.
Праз 10 хвілін рух быў адноўлены.