Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго

Сёння, 14 лістапада, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка быў запрошаны ў Дэпартамент па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў г. Лодзь пракурорам, які ажыццяўляе нагляд за следствам па крымінальнай справай, у якой Латушка праходзіць як пацярпелы. 

14.11.2024 / 18:45

 Павел Латушка. Фота: тэлеграм-канал палітыка

Сёння Павел Латушка даў паказанні ў рамках крымінальнай справы аб падбухторванні ўстаноўленай асобы ў здзяйсненні замаху на забойства ў інтарэсах замежных спецслужбаў, паведамляе канал палітыка. 

Кіраўнік НАУ падаў дадатковую інфармацыю і адказаў на пытанні пракурора ў сувязі з дадатковымі абставінамі па крымінальнай справе, якія сталі вядомыя

Нацыянальная пракуратура Польшчы працягвае расследаванне крымінальнай справы, тэрмін следства па якой падоўжаны да 24 студзеня 2025 года.

Nashaniva.com