Вядомая воданапорная вежа Мінска хутка адчыніць дзверы. Як будынак выглядае знутры зараз

Пра тое, што ў самой прыгожай воданапорнай вежы Мінска адкрыецца кафэ, стала вядома яшчэ летам. Планавалася, што ў будынку, які апошнія гады знаходзіўся ва ўласнасці аднаго з мінскіх архітэктараў, будуць функцыянаваць два паверхі. Для гэтага ўнутры элегантнай пабудовы планавалася ўзвесці лесвіцу.

14.11.2024 / 15:10

З часам навіна страціла актуальнасць на фоне іншых падзей. І паколькі работы вядуцца выключна ўнутры, знешнія змены не заўважыць, піша Onliner.by.

Як бачна, рамонт яшчэ ў працэсе. Да фінішу яшчэ даволі далёка. Аднак, па словах мінчука, кафэ павінна адкрыцца ўжо ў снежні. Трэба адзначыць, што першапачаткова завяршэнне праекта было запланавана да 7 лістапада. Але рамонт, ды яшчэ ў будынку, які мае гістарычна-культурную каштоўнасць, справа не простая. Таму тэрміны былі перанесены.

@bazilevs77 Старая водонапорная ж/д башня . Минск. #рекомендации #ктомолодецямолодец #хочуврек #топчик #реки #тиктокминск #всемпривет #минскистория #стараябашня ♬ оригинальный звук - Bazilevs77

Вежа знаходзіцца на праспекце Жукава. Магчыма, гэта спрыяе развіццю праекта і забяспечыць кафэ добры трафік. А атмасфера там будзе сапраўды ўнікальная: толькі паглядзіце на гэтыя вокны, цагляную кладку!

Дарэчы, у чэрвені 2022 года ўладальнік прадаваў вежу, якая доўгі час была закрыта для чужых, усім жадаючым. Рэдкі аб'ект быў ацэнены ў $600 000 па курсе.

Nashaniva.com