Лукашэнка пахваліўся, што за яго ўжо напісалі 700 тысяч подпісаў

Аб гэтым ён паведаміў журналістам падчас наведвання стадыёна «Трактар» у Мінску, піша БелТА.

14.11.2024 / 12:57

Фота: БелТА

«Мяне ўчора праінфармавалі, што на сённяшні дзень сабрана больш за 700 тысяч подпісаў. Недзе так», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

У так званай прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць чалавек. Апроч Лукашэнкі, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк, Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая. 

Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў адмовіліся ад удзелу.

Nashaniva.com