У Мінску купілі пентхаус амаль за мільён даляраў

Самая дарагая кватэра, прададзеная ў кастрычніку ў сталіцы, абышлася пакупніку ў 900 тысяч даляраў. Яна знаходзіцца ў ЖК «Алімпік Парк».

14.11.2024 / 12:09

Фота: olympicpark2.by

Знаходзіцца яна ў сяміпавярховым доме 2018 года на вуліцы Ратамская. Гэта каля заказніка і вадасховішча Дразды ў Лебядзіным.

Гэта — пентхаус агульнай плошчай 153 квадратныя метры, вышыня столяў — 3,5 метра. Знаходзіцца яна на апошнім паверсе.

Кватэру купілі за 900 тысяч даляраў, то-бок квадратны метр каштуе 5893 даляры.

Nashaniva.com