Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск
Паводле звестак Deep State, дзве калоны расійскай тэхнікі змаглі ўвайсці ў горад і высадзіць дэсант, які разгрупаваўся па дамах у раёне Сватаўскай вуліцы.
14.11.2024 / 09:09
Wikimedia Commons
Як піша праект, частку дэсанту і тэхнікі ўдалося знішчыць.
«Баявыя парадкі УСУ і ворага проста раскіданыя па лесе, ажыццяўляліся ратацыі абодвух бакоў, а вайна ў лесе выглядала «дзіўнай», — піша праект аб прычынах прарыву.
Пра тое, што расійская армія змагла прарвацца ў Купянск, таксама пішуць Z-каналы.
«Хутчэй за ўсё, абарона УСУ на гэтым участку ўяўляе з сябе дзіравую коўдру, што і дазволіла ажыццявіць такі манеўр», — сказана ў адным канале.
Напярэдадні расіяне ў чатыры хвалі спрабавалі прарваць абарону УСУ на Купянскім кірунку, частка расійскіх салдат была пераапранутая ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў.
Роўна два гады таму, 10 лістапада 2022 года, Узброеныя сілы Украіны вызвалілі Купянск.