«Ён заляцеў проста ў яе акно». Гісторыя 14-гадовай Марыі з Кіева, якую забіў расійскі дрон

Марыя Траяноўская прыйшла дадому рана ў той вечар, калі расійскі дрон трапіў у яе спальню. «Ён заляцеў проста ў яе акно, проста ў яе пакой», — распавяла Бі-бі-сі яе маці Вікторыя. 

13.11.2024 / 15:45

Адразу пасля выбуху Вікторыя з мужам Уладзімірам убачылі, што гарыць пакой дачкі. Спрабавалі тушыць агонь, але полымя было занадта моцным. 

«Яна загінула адразу. Шанцаў выратавацца ў яе не было», — кажа мама.

На месцы ложка Марыі ў яе пакоі — цяпер толькі попел і некалькі белых руж. 

«Не засталося ніякіх рэчаў яе, усё згарэла. Нават на памяць ад дзіцяці нічога не засталося», — кажа яе маці Вікторыя. 

Пра Марыю ўсе казалі, што яна вельмі любіла жыццё і старалася ўсё паспець. Любіла танцаваць, грала на бас-гітары, марыла навучыцца граць на саксафоне. Была вельмі актыўная і неабыякавая. 

Марыя марыла стаць медыцынскім інструктарам, каб навучаць ваенных першай дапамозе. 

«Я заўсёды думала, што яе чакае яркая і вялікая будучыня. І не наканавана», — кажа мама Вікторыя.

«Цяпер мы спрабуем жыць без яе. Жыццё падзялілася напалову — на «да і пасля», — дадае яна.

Так выглядае Максім з Крывога Рога, у якога пасля ўдару расійскай ракеты загінулі жонка і трое малых дзяцей

Nashaniva.com