У Касцюковічах аднагадовае дзіця выліла на сябе бацькаву каву і трапіла ў бальніцу

Дзіця зацікавілася пакінутым бацькам кубкам і трапіла ў бальніцу.

13.11.2024 / 14:35

У бальніцу ў Касцюковічах 13 лістапада трапіў аднагадовы малы — у яго дыягнаставаны апёкі 45% цела.

Як аказалася, няшчасны выпадак адбыўся ў інтэрнаце, дзе жыве сям'я. Бацька дзіцяці заварыў сабе каву і паставіў кубак на стол.

Дзіця пацягнулася за кубкам і перакуліла гарачы напой на сябе.

Дзіця давялося шпіталізаваць.

Гэта не першы падобны няшчасны выпадак у Беларусі за апошнія месяцы. У кастрычніку аднагадовая дзяўчынка абпалілася, разліўшы на сябе гарачую гарбату. У Бабруйску двухгадовае дзіця перакуліла на сябе каву і трапіла ў рэанімацыю.

Nashaniva.com