У Віцебску машына пранеслася ў лічаных сантыметрах каля пешахода ВІДЭА
24-гадовая дзяўчына ледзь не збіла пешахода на пераходзе.
13.11.2024 / 12:02
«Кіроўца Opel Astra не дала перавагу пешаходу, стварыўшы аварыйную абстаноўку і ледзь не збіўшы жанчыну», — паведамілі ў абласной ДАІ.
Дзяўчыну, якая знаходзілася за рулём аўто, пазбавілі правоў на паўгода, а таксама абавязалі выплаціць штраф 400 рублёў.