Стала вядома, хто можа ўвайсці ў новы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй
Расія і ЗША могуць у другі раз абмяняцца зняволенымі — у лютым 2025 года. Праз некалькі тыдняў пасля інаўгурацыі Трампа.
13.11.2024 / 10:12
У спісе расійскага МЗС лічацца 70 чалавек, якіх улады Штатаў абвінавацілі ў шпіянажы і арганізацыі шэрых схем абыходу санкцый, піша блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал Mash.
Найбольш вядомыя грамадзяне РФ, якія знаходзяцца цяпер пад вартай:
— Дзяніс Паставой, арыштаваны паводле справы аб пастаўцы мікраэлектронікі вайсковага прызначэння з ЗША ў Расею.
— Сяргей Чаркасаў, асуджаны на 15 гадоў у Бразіліі за падробку дакументаў. Штаты дамагаліся ягонай экстрадыцыі за нібыта шпіянаж на карысць РФ.
— Павел Кубліцкі, нібыта быў звязаны з хакерамі і займаўся кібермахлярствам.
— Артур Пятроў, арыштаваны на Кіпры на запыт ЗША ў жніўні 2023 года, абвінавачаны ў незаконным экспарце мікраэлектронікі з ЗША ў РФ.
— Крысціна Пузырова, Максім Марчанка, Мікалай Гольцаў і Саміджон Насрыдзінаў — памагатыя Пятрова, асуджаныя па той жа справе.
Штаты хочуць забраць екацярынбургскую балярыну Ксенію Хавану, якая перавяла 50 даляраў УСУ, Джозэфа Татэра, які напаў на паліцэйскага і адмовіўся ад грамадзянства ЗША, а таксама Гордана Блэка, асуджанага да 3 гадоў пазбаўлення волі за забойства сваёй каханай ва Уладзівастоку.
Таксама ў спісе — абвінавачаныя ў тэрактах і дыверсіях на чыгуначных шляхах. Іх папрасілі абмяняць прадстаўнікі ЕС. Большасць — непаўналетнія. Для абмену патрэбна згода бацькоў на перавозку падлеткаў у краіны Еўрасаюза і прызначэнне апекуноў для іх існавання за мяжой.