У Італіі беларуса затрымалі ва ўзламанай ім кватэры
У камуне Лаванья (рэгіён Лігурыя) на месцы злачынства затрымалі 30-гадовага беларуса, які ўзламаў кватэру. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на Genova Today.
13.11.2024 / 08:24
Фота: facebook.com/carabinieri.it
Карабінеры заспелі нашага суайчынніка ў памяшканні, у якое мужчына незаконна пракраўся, ускрыўшы дзверы, — у момант, калі ён корпаўся ў шафах і шуфлядах.
Арышт з доказамі злачынства атрымаўся дзякуючы званку на экстраны нумар 112 аднаго з суседзяў, які заўважыў падазронага чалавека, які блукаў па шматкватэрным будынку.
Парушальнік пры з'яўленні вартавых парадку адразу ж здаўся, не аказаўшы супраціву. Яго даставілі ў аддзяленне для чакання суда паскоранага парадку, які выключае папярэдняе слуханне.