Ціханоўская пракаментавала сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам
Святлана Ціханоўская напісала зварот да Марыі Калеснікавай з нагоды яе сустрэчы з бацькам.
12.11.2024 / 21:54
«Маш, як жа я шчаслівая бачыць тваю ўсмешку — тую, што пакарыла нас у 2020 і засталася такой жа, нягледзячы на ўсё, што табе прыйшлося перажыць. Я вельмі рада, што табе нарэшце ўдалося абняць тату і пагаварыць з ім. Гэта вялікае шчасце бачыць цябе з роднымі пасля амаль двух гадоў ізаляцыі», — сказала Ціханоўская.
Марыя Калеснікава сёння сустрэлася са сваім бацькам у калоніі ў Гомелі.