Італія раскрыла агульнаеўрапейскую сетку па вырабе і продажы падробленых твораў мастацтва
Італьянская паліцыя раскрыла буйную злачынную сетку, якая вырабляла і прадавала падробленыя творы мастацтва. Фальшывыя працы прыпісвалі знакамітым мастакам, уключаючы Шагала, Бэнксі, Пабла Пікаса і Эндзі Уорхала, піша Reuters.
12.11.2024 / 18:31
Склад ашуканцаў. Фота: італьянская паліцыя
Як паведаміла ўпраўленне карабінераў па ахове культурнай спадчыны, у выніку аперацыі канфіскавана 2,1 тысячы падробак.
На рынку іх маглі б размясціць па цэнах, блізкіх да арыгіналаў-тады эканамічныя страты перавысілі б 200 млн еўра.
Пад варту ўзялі каля 40 чалавек у Італіі, Іспаніі, Францыі і Бельгіі.