Падпалы і антысеміцкія лозунгі. У Амстэрдаме зноў успыхнулі беспарадкі
Учора ўвечары на сталіцу Нідэрландаў абрынулася новая хваля беспарадкаў. Група маладых людзей паднялі палесцінскі сцяг, падпаліла трамвай, запускала феерверкі і кідала іх у аўтамабілі, выкрыкваючы антысеміцкія лозунгі.
12.11.2024 / 12:23
Фота: AP Photo
Паліцыя разагнала ўдзельнікаў і затрымала некалькі чалавек, піша Bild.
Таксама паблізу аэрапорта Схіпхол адбыўся буйны пажар, у выніку якога згарэла каля 50 аўтамабіляў. Паліцыя падазрае, што за гэтым падпалам таксама стаяць моладзевыя групоўкі, адказныя за беспарадкі ў горадзе.
Прычыны беспарадкаў пакуль не ясныя, але тое, што адбылося, відавочна, з'яўляецца працягам хвалі гвалту, якая пачалася ў горадзе на мінулым тыдні.