Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах
У Мінскім гарадскім судзе 12 лістапада пачалі судзіць жыхара Латвіі Юрыйса Ганінса.
12.11.2024 / 10:19
Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК). Юрыйсу пагражае да дзесяці гадоў калоніі, піша «Вясна».
Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу разглядае Аляксандр Рыбакоў.