Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?
Такі крок дазволіць Маскве выйсці на любыя перамовы аб міры з больш моцнай пазіцыяй.
12.11.2024 / 08:18
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць, частка якой занятая ўзброенымі сіламі Украіны, пад кантроль РФ да інаўгурацыі Дональда Трампа ў якасці 47-га прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2025 года, напісала брытанская газета The Telegraph.
Такі крок дазволіць Маскве выйсці на любыя перамовы аб міры з больш моцнай пазіцыяй, лічаць заходнія дыпламаты.
Расійскай арміі ўжо ўдалося ўзяць пад кантроль каля паловы тэрыторыі, захопленай украінскімі сіламі з 6 жніўня.