Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску
Кіроўца тэрмінова вёз кампаненты крыві для аперацыі.
11.11.2024 / 20:03
ДТЗ з машынай хуткай дапамогі здарылася на скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Чырвонай у Мінску.
Пацыентаў у машыне хуткай дапамогі не было. Кіроўца тэрмінова вёз кампаненты крыві для аперацыі.
Дарога была ўскладнена праз пробкі, таму кіроўца выехаў на трамвайныя пуці.
Ён не пацярпеў.
Ці даехалі неабходныя для аперацыі кампаненты крыві своечасова і пра іншыя абставіны здарэння не паведамляецца.
Рух на гэтым участку ўскладніўся.