Палітвязень Руслан Садоўнічы выйшаў на волю

Руслан выйшаў раней за тэрмін — магчыма, пасля нядаўняга памілавання.

11.11.2024 / 16:20

Чалавек, падобны да яго, з'явіўся ў акаўнце аднаго з гарадзенскіх блогераў. Руслан выйшаў раней за тэрмін — магчыма, пасля нядаўняга памілавання. Руслан Аляксандравіч Садоўнічы — школьны настаўнік геаграфіі, піша тэлеграм-канал «Право имеют».

У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе.

Ён мае інваліднасць па зроку. За абразу прадстаўніка ўлады, распальванне варожасці і гвалт у дачыненні да службовай асобы яго прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі. У студзені 2023 года на яго завялі новую крымінальную справу — за абразу прадстаўніка ўлады і гвалт у дачыненні да сілавіка.

Nashaniva.com