Расійская армія стала прыцэльна атакаваць супермаркеты ў Харкаве
Як расказаў карэспандэнт Bild Б'ёрн Штрыцэль, раней расійскія войскі прыцэльна атакавалі ЦЭЦ, каб пазбавіць украінцаў святла і цяпла зімой.
11.11.2024 / 15:53
«Цяпер расіяне цэляцца прыцэльна ў супермаркеты, — піша журналіст, — каб зрабіць жыццё як мага невыносным для амаль 1 млн жыхароў, якія застаюцца ў Харкаве, у тым ліку 200 000 вымушаных перасяленцаў».
Намеснік кіраўніка кампаніі «ХарківСпецБуд» Максім Песін распавёў, што з надыходам халадоў асабліва важна хутка адрамантаваць людзям выбітыя вокны. Нядаўна з-за адной ракеты было выбіта амаль 800 штук.
«Усе пабітыя вокны мы стараемся адрамантаваць на працягу сутак, — кажа ён. — Інакш тысячам людзей давялося б бегчы з дамоў пасля гэтай атакі».
Паводле даных Харкаўскай мэрыі, толькі за апошнія два месяцы УС РФ здзейснілі 78 абстрэлаў горада ракетамі і кіраванымі бомбамі, пашкоджаныя агулам 4500 дамоў.