Даляр зноў абнавіў гадавы максімум
Сёння даляр падаражэў на 0,95 капейкі да 3,3407 рубля. Гэта чарговы максімум з пачатку года.
11.11.2024 / 13:13
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля.
Расійскі рубель вырас сёння на 0,03 капейкі да 3,42 за 100 адзінак.
Кітайскі юань знізіўся на 2,74 капейкі да 4,6702 за 10 адзінак.