Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Прапагандыст пракаментаваў вынікі апытання праўладнага EcooM.

11.11.2024 / 12:40

Ігар Тур. Фота sb.by

Дзяржаўныя СМІ апублікавалі вынікі сацыялагічнага даследавання, якое нібыта праводзіў аналітычны цэнтр ЕсооМ. Гэта ўстанова, якая займаецца не сацыялогіяй, а інфармацыйным абслугоўваннем патрэб рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сцвярджаецца, што рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне «У якой ступені вы давяраеце Лукашэнку?».

У выніку 80,4% апытаных нібыта адказалі «давяраю». Аднак паколькі ўлады імкнуцца прадэманстраваць, што падчас выбарчай кампаніі падтрымка Лукашэнкі павялічылася, то выніковыя лічбы мусяць быць большымі.

Прапагандыст Ігар Тур у сваім тэлеграм-канале спрагназаваў, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%.

Паказальна, што падобнае пытанне — пра давер Лукашэнку — у 2020 годзе задаваў беларусам Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук. Тое даследаванне было закрытым, але яго вынікі трапілі ў інтэрнэт. Згодна з тым апытаннем, узровень даверу Лукашэнку ў Мінску складаў 24%. Тагачасны дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Генадзь Коршунаў пацвердзіў праўдзівасць лічбаў.

«Аляксандр Лукашэнка ўжо не «бацька». У Дзень бацькі Тур прыдумаў Лукашэнку новы статус

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»

Nashaniva.com