У цэнтры Мінска паставяць помнік качцы Капейцы

Скульптуру вырашылі паставіць каля штаб-кватэры «Сбер Банка» (экс-Кемпінскі»).

11.11.2024 / 11:23

Скульптуру вырашылі паставіць каля штаб-кватэры «Сбер Банка» (экс-Кемпінскі»), у тым самым месцы, дзе птушка выседжвала яйкі, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае».

Работы над рэалізацыяй незвычайнага арт-аб'екта ўжо пачаліся.

Праект помніка

Нагадаем, у канцы мая каля штаб-кватэры «Сбер Банка» пасялілася качка, якая абрала для кладкі адзін з вазонаў для дрэў.

Супрацоўнікі банка абгарадзілі тэрыторыю і стварылі камфортныя ўмовы для маладой мамы. За некалькі тыдняў качка стала сапраўднай зоркай.

Ёй далі імя Капейка. Менш чым праз месяц на свет з'явіліся шэсць маленькіх качанят, якіх птушка вывела да вады.

Nashaniva.com