Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык

Павучальная гісторыя адбылася з беларускімі рыбакамі на рацэ Прыпяць паблізу аграгарадка Барбароў.

11.11.2024 / 10:19

Вылічыць зладзюжку рыбаловам атрымалася толькі на наступную ноч, ім аказалася прыручаная іншымі рыбакамі ліса. Рудая шэльма зноў прыйшла ў лагер да людзей і пачала праводзіць агляд іх рэчаў. Але чарговы раз абкрасці аматараў рыбнай лоўлі лісе не ўдалося — яе начная вылазка была раскрытая, піша fishingby.com. 

«Тры дні стаялі на Барбарове. Знікла рыба з садка, шашлык 2 кг, палка кілбасы, ну і па дробязі яшчэ ўсякае. Не баіцца нічога», — распавёў з усмешкай адзін з рыбакоў.

Лісы і норкі даволі часта абкрадаюць рыбаловаў, але ў такіх іх паводзінах звычайна вінаватыя самі людзі, прывучылі звера да падачак. Разумеючы, што паблізу «двухногіх» можна пажывіцца чымсьці смачным, ліса паступова губляе страх перад чалавекам, з прычыны чаго і адбываюцца такія інцыдэнты з крадзяжом рыбы і харчовых запасаў.

Nashaniva.com