ФСБ заявіла аб спыненні спробы згону вайсковага верталёта з боку ГУР Украіны

Украінская разведка спрабавала завербаваць расійскага лётчыка з мэтай згону верталёта, у выніку контрзахадаў удалося ўсталяваць пазіцыі УСУ і нанесці па іх удар, паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ, піша Інтэрфакс.

11.11.2024 / 08:52

Паведамляецца, што ФСБ выкрыла і спыніла аперацыю Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны па згоне верталёта радыёэлектроннай барацьбы Мі-8МТПР — 1 ВКС Расіі», — гаворыцца ў паведамленні ЦГС.

Па звестках ведамства, «супрацоўнікі ўкраінскай ваеннай разведкі спрабавалі завербаваць расійскага ваеннага лётчыка з мэтай згону паветранага судна на кантраляваную УСУ тэрыторыю».

«Падчас аператыўнай гульні расійскімі контрразведчыкамі былі выкрытыя пазіцыі СПА, месцы дыслакацыі падраздзяленняў УСУ, па якіх пасля нанесена эфектыўная агнявая параза», — заявілі ў ЦГС.

Nashaniva.com