У Мікалаеве загінулі пяць чалавек з-за атакі расійскіх дронаў
Адзін з беспілотнікаў трапіў у прыватны дом, разбурыўшы яго. Узнік пажар.
11.11.2024 / 07:58
Акрамя гэтага, пашкоджаныя кватэры ў чатырохпавярховым доме, там таксама ўспыхнуў агонь.
Ратавальнікі ліквідавалі пажары плошчай 60 і 150 квадратных метраў.