«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК
Толькі пасля гэтага ён вызваліць палітвязняў, мяркуе пісьменніца.
10.11.2024 / 19:01
У новым выпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч паразважала пра тое, што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў. Яна заўважыла, што на дадзены момант не бачыць ніякай магчымасці. «Ён ставiцца да іх як да тавару».
Алексіевіч расказала, што падпісвала шмат лістоў, гаварыла пра гэту праблему з прэзідэнтам Францыі Макронам.
«Я нават званіла Макрону і гаварыла з яго памочнікамі, перад гэтым таксама з ім гаварыла. «Нешта трэба рабіць. Лукашэнка спрабуе павярнуцца ў бок Еўропы. Можа быць, гэтыя яго ваганні выкарыстаць?» Я не верыла, што ён адпусціць Марыю [Калеснікаву], але хаця б дзясятак іншых людзей вызваліць.
Мне сказалі: «Ведаеце, чаго ён захоча? Ён захоча зняцця санкцый, а мы гэта не можам зрабіць». І гэта так. Яны на гэта не пойдуць», — дзеліцца Алексіевіч некаторымі аспектамі размовы.
«Вызваліць людзей можа, толькі калі будзе катастрофа Пуціна. І Лукашэнка першы гэта адчуе. І вось тады пачнецца нейкі гандаль», — адзначае Алексіевіч.
Глядзіце цалкам:
Алексіевіч ў ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць
Алексіевіч расказала, што не так зрабілі беларускія эліты ў 2020 годзе
Святлана Алексіевіч: Чаму мы аказаліся ў руках самай прымітыўнай дыктатуры, складана адказаць