Ваенкар заявіў, што расійскія дэсантнікі ў Курскай вобласці апынуліся ў акружэнні
10.11.2024 / 16:0
Z-ваенкар Юрый Падаляка распавёў пра сітуацыю на курскім кірунку на 10 лістапада.
Карта: Юрый Падаляка
Падаляка піша, што на гэтым участку які дзень ідуць баі.
«Прычым, мяркуючы па тым, што адбываецца ўжо другі дзень, праціўнік (а паўтару яшчэ раз, тут у праціўніка назапашаныя рэзервы і ён меў планы наступаць, а мы проста згулялі на апярэджанне) паступова нейтралізуе тыя пагрозы, якія ў яго з'явіліся, кшталту прарыву калоны 810-ай брыгады праз н.п. Паграбкі на поўдзень.
Тыя нашы часці, якія былі высаджаны з броні ў некалькіх месцах занялі кругавую абарону і да іх пакуль ніхто прабіцца не можа. Усе нібыта намі ў той дзень вызваленыя вёскі на цяпер знаходзяцца пад амаль поўным кантролем праціўніка», — піша Падаляка.
Паводле яго слоў, у цэлым пагрозу ад расійскага прарыву УСУ лакалізавалі.
«Увесь поспех быў у першыя дні. Далейшае прасоўванне ўгразла ў абароне праціўніка», — піша блогер.
«Па выніку маем тактычныя поспехі, якія нават у аператыўна-тактычныя даціснуць мы не змаглі», — дадае Падаляка.