У Маскве раптоўна памёр 40-гадовы піяршчык, прэс-сакратар Шамана і Кіркорава

Раней Антон Карабкоў-Зямлянскі рабіў праекты для розных расійскіх тэлеканалаў, быў прэс-сакратаром Філіпа Кіркорава, а з 2022-га года стаў прадстаўніком спевака Шамана. Выступаў за вайну з Украінай. 

10.11.2024 / 13:06

Паводле звестак тэлеграм-каналаў, у суботу ўвечары 40-гадовы Антон Карабкоў-Зямлянскі «раптам стаў задыхацца».

Дактары, якія прыехалі на выклік, канстатавалі смерць. Прычына смерці высвятляецца.

Nashaniva.com