27 чалавек загінулі і 40 паранены ў выніку тэракту ў Пакістане
Выбух учыніў смяротнік на чыгуначнай станцыі Квета ў сталіцы правінцыі Белуджыстан.
09.11.2024 / 22:31
Станцыя ў Квеце пасля выбуху
«Па папярэдніх звестках, выбух адбыўся ў касе чыгуначнага вакзала, дзе звычайна збіраецца вялікая колькасць людзей, што і стала прычынай вялікай на дадзены момант колькасці ахвяр», — паведаміла пакістанскае тэлебачанне Geo.tv.
На месца тэракту прыбыла паліцыя і ратавальнікі, у бальніцы Кветы аб'яўлена надзвычайнае становішча, выкліканы дадатковыя ўрачы і дапаможны персанал.
«Камісар пацвярджае пакутніцкую смерць супрацоўнікаў праваахоўных органаў; заклікае людзей здаваць кроў ва ўмовах яе недахопу», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўдакладняецца са спасылкай на камісарыят, што падрыў зрабіў смяротнік.