У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт

Рэшта пайшла на пакупку двух аўтамабіляў.

09.11.2024 / 16:32

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта БЕЛТА расказаў начальнік упраўлення кантролю жыллёва-камунальнай гаспадаркі КДК Уладзімір Бондар.

Мужчына кіраваў адразу сямю таварыстваў уласнікаў у Магілёве. Сабраныя жыхарамі грошы на капітальны рамонт ён яшчэ ў 2023 годзе патраціў на пластычныя аперацыі па павелічэнні грудзей для любімых жанчын і пакупку двух аўтамабіляў.

Дакладная сума, якую выдаткаваў на асабістыя патрэбы старшыня таварыстваў уласнікаў, не называецца. Аднак супрацоўнік КДК удакладніў, што калі ўладальнік кожнай кватэры, пералічвае штомесяц каля 10 рублёў на капрамонт, а ў доме 100 кватэр, то на рахунках сямі дамоў за 12 месяцаў магло сабрацца каля 84 тысяч рублёў, а за некалькі гадоў — ужо значная сума.

«І гэта толькі адзін выпадак, прычым ён выбіваецца з шэрагу. Але факты нямэтавага выкарыстання сродкаў, якія адлічваюцца на капітальны рамонт, не адзінкавыя.

У лепшым выпадку грошы ішлі на бягучы рамонт дома або добраўпарадкаванне тэрыторыі, куплю друкарак, бензакос і таму падобнага, неабходных для ўтрымання прыдамавой тэрыторыі. Аднак да часу капрамонту рахункі некаторых МС аказваліся «вытрыбушанымі». У той жа час у краіне доля бюджэтных сродкаў у фінансаванні капітальнага рамонту жылля складае каля 60 працэнтаў», — падкрэсліў Уладзімір Бондар.

Nashaniva.com