«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе
У выпадку, калі роўную колькасць пунктаў набяруць «Смаргонь», «Мінск» і «Нафтан», смаргонцы апынуцца вышэй у табліцы за кошт лепшага выніку ў асабістых сустрэчах.
09.11.2024 / 16:11
Футбалісты ФК «Смаргонь». Фота betnews.by
«Смаргонь» згуляла ўнічыю на выездзе са «Слуцкам» і засталася ў верхнім дывізіёне чэмпіянату Беларусі на наступны сезон.
Адрыў ад «Нафтана», які ў зоне вылету, шэсць пунктаў, але ў «мядзведзяў» перавага па асабістых сустрэчах.
І ў выпадку, калі роўную колькасць пунктаў набяруць «Смаргонь», «Мінск» і «Нафтан», смаргонцы апынуцца вышэй у табліцы за кошт лепшага выніку ў асабістых сустрэчах.
Табліца Чэмпіянату Беларусі. Скрыншот з By.tribuna.com
Гарантавана вылятаюць у ніжэйшую лігу салігорскі «Шахцёр» і магілёўскі «Дняпро».
«Слуцк» перапыніў серыю з трох паражэнняў запар, «Смаргонь» жа не прапускае ў чатырох гульнях запар.