Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася пастанова Савета міністраў Беларусі, якая зацвярджае праграму і тэрміны рэалізацыі пілотнага праекта па забеспячэнні Наваполацка электратранспартам.

09.11.2024 / 15:17

Трамвай у Мазыры. Ілюстрацыйнае фота: transphoto org

У дакуменце гаворыцца: «Рэалізаваць у 2024—2025 гадах пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам г. Наваполацка з развіццём зараднай інфраструктуры». У межах праекта будуць пабудаваныя тры зарадныя станцыі.

Выкананне праекта будзе кантралявацца ў справаздачах, якія падаюцца ў Мінтранс да 20 студзеня 2025 і 20 студзеня 2026 года. Мінтранс, у сваю чаргу, павінен да сярэдзіны лютага 2026 года падаць справаздачу ў Савет міністраў разам з заўвагамі.

Раней паведамлялася, што Жодзіна (Мінская вобласць) і Шклоў (Магілёўская вобласць) пяройдуць на электробусы першымі ў краіне, і гэта павінна адбыцца да 2025 года.

Шклоў, родны горад Аляксандра Лукашэнкі, ужо стаў першым населеным пунктам, які атрымаў адразу 15 новых электробусаў.

Nashaniva.com