Прымайце вітаміны: сонца мы не пабачым доўга
У цэнтры і на поўначы Беларусі сярэдзіна лістапада будзе выключна дэпрэсіўнаю.
09.11.2024 / 10:18
Прагноз сіноптыкаў несуцяшальны: у Мінску і ў цэлым на поўначы і ў цэнтры краіны, а таксама на Віленшчыне сонца бліжэйшыя 10 дзён не прагназуецца. Пры гэтым цёпла. Сёння і заўтра — каля 4—6 градусаў цяпла.
На поўдні Беларусі, на Берасцейшчыне, Палессі і Гомельшчыне трохі сонечных дзён абяцаюць. Ясна там мае быць, у прыватнасці, заўтра і пазаўтра. Сёння і заўтра там уначы прымаразкі, а ўдзень да +7.
Вялікіх маразоў пакуль сіноптыкі не чакаюць. Тэмпературы будуць заставацца плюсавыя, таму ёсць шанец назбіраць зялёнак і падзялёнак.
Для падняцця настрою варта пачынаць прыём вітаміну D, раяць медыкі.