Плакат з жанчынай у чырвона-зялёным з'явіўся на матчы чэмпіянату Беларусі ў Мазыры
Яго адмыслова паказалі ў трансляцыі.
08.11.2024 / 20:45
Скрыншот відэа
Плакат з Таццянай, якая 7 лістапада прыйшла на матч у Варшаве ў чырвона-зялёным, з'явіўся на трыбуне на стадыёне ў Мазыры. Там сёння «Славія» гуляе з «Нафтанам» у матчы 28-га тура вышэйшай лігі.
На плакаце скрын з тварам жанчыны з відэа Аляксандра Івуліна і надпіс «У Беларусі не можа быць іншага сцяга» на рускай.
Каментатар трансляцыі БФФ выразіў Таццяне рэспект за «патрыятычную падтрымку ў Варшаве».
«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка, якая прыйшла на матч у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы.
Сёння праўладныя каналы запусцілі флэшмоб у падтрымку Таццяны. Асабліва стараецца Мінабароны: ведамства выпусціла ўжо некалькі відэа з вайскоўцамі ад розных падраздзяленняў.
«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА
«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Хто тая жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам