Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі
Група фанатаў распавяла, як рыхтавала перформансы ў падтрымку палітвязняў на матчы паміж «Дынама» і «Легіяй», а таксама пра дамоўленасць са сцюардамі.
08.11.2024 / 19:42
Фанаты, якія развярнулі нацыянальныя сцягі на трыбуне на матчы паміж «Легіяй» і мінскім «Дынама», распавялі пра правакатараў.
«На сектары аб'явіліся 2 нецвярозыя персанажы, якія паводзілі сябе абуральна і правакацыйна. На неаднаразовыя просьбы аб належных паводзінах на трыбуне, былі атрыманы адмоўныя адказы і дэманстратыўна і падбухторліва працягнуліся правакацыйныя дзеянні. Такім не месца на сектары», — піша суполка фанатаў «Zrobleny ū Miensku».
Таксама заўзятары распавялі, як атрымалася зладзіць перфомансы, нягледзячы на забарону з боку УЕФА.
«Афіцыйна сектар быў зачынены для праносу якіх-небудзь матэрыялаў. Таму, прыйшлося крыху скрэатывіць. У працэсе размовы з адным са сцюардаў, прыйшлі да рашэння аб тым, што аддамо ім для выгляду 1-2 часткі, каб яны паказалі бачнасць сваёй працы і на сектар не ўвайшла паліцыя і ўсё нашае мерапрыемства на гэтым не скончылася. Пасля матча гэтыя элементы нам вярнулі назад», — паведамляе канал.
Фанаты падзякавалі Беларускаму Дому ў Варшаве, які даў магчымасць выкарыстоўваць пляцоўку для падрыхтоўкі матэрыялаў на гульню.
«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА
«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным
Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА
Хто тая жанчына, што прыйшла на матч «Дынама-Мінск» у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам