Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд

Паказчык у кастрычніку вырас амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам.

08.11.2024 / 17:25

Продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі ў кастрычніку ўсталявалі новы рэкорд у 2024 годзе.

Агульная колькасць рэалізаваных новых аўто склала амаль 5000 адзінак.

У параўнанні з вераснем 2024 года продажы на 669 машын, у параўнанні з кастрычнікам 2023 года — больш чым у 2 разы, піша Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.

Агульны рост продажаў новых легкавых аўтамабіляў за 10 месяцаў 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года склаў 2,3 раза.

Лакаматывам імклівага росту продажаў традыцыйна з'яўляюцца маркі BELGEE і Geely, на долю якіх па выніках бягучага года прыпадае 51% продажаў новых легкавых аўтамабіляў.

У структуры рынку таксама назіраюцца змены. Асацыяцыя адзначае рост продажаў класаў B, SUV B, SUV C і SUV D. У той жа час адбываецца зніжэнне долі класа C у агульных продажах.

Сярод новых мадэляў, якія паказалі добры старт продажаў у кастрычніку 2024 года, вылучаюцца электрамабілі Geely E8 і Dongfeng Box.

Увогуле, па выніках 10 месяцаў 2024 года продажы новых аўтамабіляў упэўнена наблізіліся да паказчыкаў аналагічных перыядаў 2018 і 2020 гадоў, перасягнуўшы аб'ёмы продажаў 2021 года.

Nashaniva.com