Гарадзенца будуць судзіць за здраду дзяржаве
Працэс будзе закрытым.
08.11.2024 / 15:15
Дзмітрыя Скубілава 18 лістапада будуць судзіць паводле арт. 356 ч. 2 КК «Здрада дзяржаве», паведамляе тэлеграм-канал «Права маю».
Справу ў Гродзенскім абласным судзе будзе разглядаць Мікалай Рачынскі. Працэс будзе закрытым.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што за «здраду дзяржаве» ў Беларусі асудзілі 88 чалавек.